Шварцэнэгер прыкінуўся васковым Тэрмінатарам і напужаў людзей (відэа)

Знакаміты галівудскі акцёр Арнольд Шварцэнэгер на мінулым тыдні разыгрываў жыхароў і гасцей Галівуда. Спачатку ён выйшаў на вуліцу ў вобразе Тэрмінатара — некаторых мінакоў гэта павесяліла, а некаторых напужала.

Затым герой культавых баевікоў 1990-х гадоў прыкінуўся васковай фігурай у музее мадам Цюсо. Некаторыя наведнікі былі ў шоку, калі скульптура раптам ажывала і пачынала размаўляць.

Так Шварцэнэгер паўдзельнічаў у промаакцыі кампаніі After-School All-Stars, якая займаецца пасляшкольнай адаптацыяй падлеткаў, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі