Шумчанка: Ініцыятыва Пракаповіча не прадуманая, з ІП не пагаварылі

Для таго, каб у спажыўца быў выбар, заявіў 23 красавіка віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Міністэрства гандлю ўжо рыхтуе дакумент. Мяркуецца, што новаўвядзенне паспрыяе скарачэнню імпартных тавараў.



Кіраўнік рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Перспектыва" Анатоль Шумчанка лічыць, што, абмежаваўшы імпарт, чыноўнікі пазбавяць беларусаў танных тавараў.



Шумчанка: "Гэтыя рашэнні абсалютна не прадуманыя, абсалютна не ўзважаныя і, шчыра кажучы, нават смешныя... Усё скончыцца тым, што беларуская прадукцыя намінальна будзе прысутнічаць на прылаўках, а гандляваць будуць тым, што будзе запатрабавана. Вось і ўсё".



Паводле слоў Шумчанкі, прадпрымальнікі прапануюць чыноўнікам устанавіць для ІП, якія гандлююць выключна беларускімі таварамі, стаўку падатку ў памеры адной базавай велічыні (і гэта патрэбна найперш рэгіёнам). Каб гэта пачало дзейнічаць, індывідуальныя прадпрымальнікі "маглі б падняць прамысловасць і рэалізацыю беларускай прадукцыі". Яны б падштурхоўвалі б прамыслоўцаў і чыноўнікаў, каб выпускаліся якасныя тавары, запатрабаваныя на беларускім рынку, лічыць лідар "Перспектывы".
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі