Шукаем ультрас для намінантаў Ultra-Music Awards

Умовы конкурса:

Пакуль музыкі хвалююцца, ты можаш атрымаць бясплатны запрашальнік за самую арыгінальную фанацкую крычалку ў падтрымку любімых гуртоў!

Ужо заўтра нашы калегі з партала Ultra-music.com уручаць уласныя музычныя ўзнагароды. Хто з беларускіх музыкаў заслужыў пашаны ў 2012 годзе, вырашалі больш за 50 экспертаў: музыкі, крытыкі, журналісты, прадзюсары. 

 
І вось, нарэшце, шорт-ліст, траціна з фігурантаў якога заўтра атрымае UMA

Еўрарадыё прапануе табе выказаць сваё істотная меркаванне незвычайным чынам: прыдумай лепшую фанацкую крычалку, каб падбадзёрыць любімы гурт перад урачыстай цырымоніяй!


Чакаем тваіх адказаў у каментарах на гэтай старонцы, а таксама ў каментарах у сацыяльных сетках, ды ў твітэры з хэштэгам #UMA
Пераможцу вызначым заўтра ў 16:00 з дапамогай аднаго з вядучых цырымоніі, Рыгора Пятровіча Белкі.


Намінанты UMA:


Гурт года:

  • Akute
  • "Дай Дарогу!"
  • "Серебряная Свадьба"


Альбом года:

  • Akute "Nie isnuje"
  • "Палац" "Кола грукатала"
  • "Серебряная Свадьба" "Laterna Magica"


Песня года: 

  • Akute "Kroŭ by vada"
  • IOWA "Мама"
  • "Серебряная Свадьба" "Я жизнь люблю"


Кліп года

  • "Без билета" «Быть как все»
  • ili-ili "V.V. (восень як вясна)"
  • "Ляпис Трубецкой" "Броненосец (Ты ни при чём?)"


Адкрыццё года

  • 2MORROW2LATЕ
  • Irdorath
  • Паліна Рэспубліка


Падзея года

  • Канцэрт Marilyn Manson
  • Серыя канцэртаў "Тузін Немаўля"
  • Фестываль "ПІКНІК.BY"

Фота etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі