Вы тут

Што вядома пра дзяўчыну, якая прызнаецца ў кіданні камянёў у будынак міліцыі

Вольга знаходзіцца за кратамі ўжо тры дні / Фота з яе сацсетак

Еўрарадыё сабрала інфармацыю пра дзяўчыну, якая на відэа МУС прызнаецца ў кіданні камянёў у будынак Цэнтральнага РУУС. Здарэнне адбылося ўвечары 25 кастрычніка, калі ў сталіцы праходзіла масавая акцыя пратэсту. Па версіі міліцыі, пратэстоўцы закідалі будынак каменнем (нібыта, збіраліся яго "штурмаваць"), пасля чаго сілавікамі былі ўжыты спецсродкі і прайшлі затрыманні.

Высветлілася, што дзяўчыну з гэтага міліцэйскага відэа завуць Вольга. Еўрарадыё гэта пацвердзіў яе брат. Ён дадаў, што на яго думку яна не магла кідаць камяні ў будынак РУУС.

Вольга — беларускамоўная. Піша вершы. На руцэ татуіроўка: "Вер, і ўсё будзе". Вольга ўжо тры дні знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.