Што маляваць і што есці, калі вы #засталіся_дома, раяць Хацкевіч і Штэрн

Што маляваць і што есці, калі вы #засталіся_дома, раяць Хацкевіч і Штэрн

Можа, чыноўнікі Мінздароўя і выйшлі на нейкае там плато па захворваннях. Усё можа быць — чыноўнікам і розным выканкамаўскім ідэолагам лепш відаць з вокнаў іх кабінетаў сітуацыя з псіхозам (ці ўжо ўсё ж пандэміяй каранавіруса?) у Беларусі. Але для беларусаў, якія чэрпаюць інфармацыю не толькі з нерэгулярных брыфінгаў Мінздароўя і сюжэтаў БТ, відавочна, што так хутка, як спачатку ўсе спадзяваліся, Беларусь з каранавірусам не справіцца. І выходзіць з самаізаляцыі беларусы не спяшаюцца.


#засталіся_дома — праграма Еўрарадыё, у якой мы гаворым з бізнесменамі і палітыкамі, артыстамі і экспертамі пра жыццё і працу ў новых абставінах. Пра тое, як у самаізаляцыі не з’ехаць з глузду, не згубіць сувязь з рэчаіснасцю і не абмяжоўваць свае інтарэсы канапай і лядоўняй.


Вядзе праграму рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Пра тое, чым яны займаюцца на каранціне, у жывым эфіры Еўрарадыё расказваюць мастак, суаўтар праектаў “Саша і Сірожа”, “Гарадскія за горадам” Аляксей Хацкевіч і вядоўца “9-га канала” тэлебачання Ізраіля Барыс Штэрн.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі