Вы тут

Што будзе з Радзімай і з намі? “Мінскі барометр” у эфіры Еўрарадыё

Фота: minskdialogue.by

Усе кірункі знешняй палітыкі Беларусі ў той ці іншай ступені аказаліся закранутыя пандэміяй каранавіруса. Традыцыйныя дыпламатычныя кантакты былі зведзеныя да мінімуму. Перарваліся ці таксама былі зведзеныя да мінімуму эканамічныя сувязі беларускіх вытворцаў і пастаўшчыкоў з іншымі краінамі. А наперадзе, па прагнозах эканамістаў, нас чакае сусветны эканамічны крызіс.

У якой стадыі знаходзяцца адносіны Беларусі і Расіі? Ці сапраўды каранавірус падштурхнуў афіцыйны Мінск да больш хуткага наладжвання адносін з ЕС і ЗША? Як змяніліся адносіны з Кітаем і Украінай? Што чакае эканоміку нашай краіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман, акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова і каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.