Шпіталізавалі чатырох мігрантаў, цяжарная жанчына з Ірака страціла дзіця

Шпіталізавалі чатырох мігрантаў, цяжарная жанчына з Ірака страціла дзіця

Міністэрства аховы здароўя Беларусі дало справаздачу пра дапамогу, якая аказваецца жыхарам лагера мігрантаў каля мяжы з Польшчай. Там зафіксаваныя "першыя няшчасныя выпадкі". Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Мінаховы здароўя Аляксея Шчарбінскага, цяжарная грамадзянка Ірака страціла дзіця. Сцвярджаецца, што яна сама звярнулася ў "бальніцу Гродзенскай вобласці". Але было ўжо запозна. "Сама жанчына знаходзіцца ў стабільным стане і атрымлівае ўсю неабходную дапамогу", — кажа Шчарбінскі.

За апошнія суткі з лагера мігрантаў па дапамогу ў бальніцы і паліклінікі звярнуліся 18 чалавек. Чатырох з іх шпіталізавалі. Узрост гэтых мігрантаў ад 10 да 70 гадоў. У лагер "хуткая" прыязджала каля 20 разоў.

Прадстаўнік Мінаховы здароўя прызнае, што "несумненна, парушэнне санітарна-эпідэміялагічных умоў, у якіх апынуліся бежанцы, нясе на сабе дадатковыя рызыкі ўзнікнення як інфекцыйных захворванняў, так і неінфекцыйных".

Пра тое, што медыкі прыязджалі для дапамогі мігрантам, раней паведамлялі беларускія памежнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі