Школьнікаў з Гродзенскага раёна сёння выпісваюць дадому

Школьнікаў з Гродзенскага раёна сёння выпісваюць дадому

Дзяцей з Гродзенскага раёна, якія напярэдадні трапілі ў лякарню з сімптомамі атручэння, сёння выпісваюць дадому. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага, стан усіх дзяцей здавальняючы і не выклікае асцярогаў. Школьнікі ўжо ўчора ўвечары адчувалі сябе добра, але на ўсялякі выпадак было вырашана пакінуць іх пад наглядам лекараў да раніцы.

Прычыну інцыдэнту цяпер высвятляюць кампетэнтныя органы.

Здарэнне адбылося 11 лютага ў аграгарадку Рацічы. 35 школьнікаў трапілі ў лякарню з сімптомамі атручэння невядомай этыялогіі. Чацвёра дзяцей нават паклалі ў рэанімацыю. Навучальны працэс у мясцовай школе часова прыпынены. На месцы працуюць таксіколаг, дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг, дзіцячы інфекцыяніст і неўролаг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі