Школьніца заявіла, што яе збівалі, а яе асудзілі за "заведама ілжывы данос"

Школьніца заявіла, што яе збівалі, а яе асудзілі за "заведама ілжывы данос"

Мінская школьніца (2004 года нараджэння) заявіла, што ў жніўні 2020-га яе затрымалі і невядомыя міліцыянеры збівалі дубінкамі на Акрэсціна ў Мінску. 4 верасня мінулага года яна звярнулася з заявай у Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Але ў выніку судзілі яе.

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі, у дачыненні дзяўчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "Заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства, спалучаны са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання" (ч. 2 арт. 400 КК). Яе разгледзеў суд Партызанскага раёна Мінска. Прысуд быў агучаны 18 траўня — 1 год і 6 месяцаў "хатняй хіміі" (без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу).

Сцвярджаецца, што ў судзе школьніца  сваю віну "прызнала цалкам". Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Як вядома, у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года не было распачата ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні сілавікоў за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, катаванні і г. д. Таму пацярпелыя спрабуюць гэта зрабіць у замежжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі