Школьніца, якую ўдарыла токам падчас сэлфі, — на апараце штучнага дыхання

Школьніца, якая атрымала ўдар токам падчас сэлфі, знаходзіцца ў Брэсцкай абласной лякарні і падключаная да апарата штучнага дыхання. Пра гэта паведаміў тэлеканал "Беларусь 1" са спасылкай на інфармацыю медыкаў.

Загадчык апёкавага аддзялення лякарні Аляксандр Семянюк паведаміў, што дзяўчыне спатрэбіцца працяглы курс комплекснага лячэння, які будзе ўключаць не толькі медыкаментознае лячэнне, але і шэраг аперацый, звязаных з выдаленнем загінулых тканак і закрыццём ран скурай.

Па словах медыкаў, тэрмічныя апёкі атрымалі 50% цела дзяўчыны, прычым траціна ран — глыбокія.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося у нядзелю, 16 жніўня. Дзевяцікласніца на станцыі Аранчыцы Пружанскага раёна хацела зрабіць сэлфі на таварным цягніку. Забраўшыся на цягнік, яна атрымала вельмі моцны ўдар токам ад кантактнай сеткі, размешчанай над цягніком. Са слядамі ўзгарання валасоў і тэрмічнымі апёкамі цела яе даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

13-гадовая дзяўчынка рабіла сэлфі на даху вагона і трапіла ў рэанімацыю

Медыкі: Дзяўчынка, што рабіла сэлфі на даху вагона, у прытомнасці

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі