Шэйман пазбавіўся яшчэ адной пасады, з Венесуэлай будзе працаваць Сямашка

Кіраўніком беларускай часткі беларуска-венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве замест Віктара Шэймана стаў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка (на здымку).
Намеснікам Сямашкі прызначаны міністр прамысловасці Анатоль Русецкі, паведамляе "Інтэрфакс".

Нагадаем, беларуска-венесуэльская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве была створаная два гады таму. Ад пачатку сустаршынёй з беларускага боку быў Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Віктар Шэйман. У пачатку ліпеня Шэйман быў адпраўлены ў адстаўку і з пасады Дзяржсакратара.

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі