Вы тут

Шэнгенскія візы падаражэлі для беларусаў да 80 еўра

belta.by

З 2 лютага 2020 года ўступілі ў сілу новыя візавыя правілы Еўрасаюза, якія прадугледжваюць павышэнне кошту шэнгенскіх віз да 80 еўра. Новаўвядзенні закрануць і грамадзян Беларусі, нягледзячы на ​​тое што Мінск і Брусель нядаўна падпісалі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Згодна з падпісаным дакументам, кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў знізіцца да 35 еўра. Аднак пагадненне ўступіць у сілу толькі па завяршэнні ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур, у тым ліку патрэбна яго ратыфікацыя парламентамі. Як чакаецца, шэнгенскія візы для беларусаў патаннеюць толькі з чэрвеня-2020, а пакуль што давядзецца плаціць за іх 80 еўра, а не 60, як было да сённяшняга дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.