Шатландскія СМІ: Гульца "Мінска" выдалілі за падколкі на адрас сапернікаў

Нагадаем, у Гродне "Мінск" прайграў — 0:1, з такім жа лікам выйграў у асноўны час у Шатландыі, а па пенальці перамог з лікам 3:2. Лёсаванне раўнда плэй-оф Лігі Еўропы адбудзецца сёння а 14-й гадзіне.


Як паведамляе "Прессбол", шатландскае выданне "Scotsman" пасля матча падкрэсліла, што "Сэнт-Джонстан" не прайграваў на сваім полі ў еўракубках аж 42 гады. Але "ўпартыя беларусы" гэтую серыю спынілі. "Пасля фінальнага свістка адбыліся непрыемныя сцэны — гулец "Мінска" Сяргей Сасноўскі быў выдалены за падколку на адрас гаспадароў, якія саступілі". Як вядома, Сасноўскага выдалілі на 120-й хвіліне.


На здымку каманда "Мінск". Сяргей Сасноўскі стаіць першы злева. Фота — fcminsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі