Вы тут

Шасцігадовы хлопчык патануў у Кобрынскім раёне

pixabay.com

У Кобрынскім раёне ў возеры Каташы 9 чэрвеня патануў шасцігадовы хлопчык. Пра гэты інцыдэнт парталу TUT.by распавёў вядучы спецыяліст Брэсцкага абласнога савета ОСВОД Вячаслаў Сімакоў.

Дзіця прыехала на возера з бацькамі. Праз нейкі час хлопчык знік з вачэй, бацькі ніяк не маглі яго адшукаць. У 15:55 яны звярнуліся да ратавальнікаў. Цела хлопчыка знайшлі на глыбіні 1,5 метра. На жаль, выратаваць дзіця не ўдалося ні ратавальнікам, ні выкліканым медыкам.

Дарэчы, у Брэсцкай вобласці патануў ужо 21 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.