Вы тут

Шаранговіч набраў тры ачкі ў пераможным матчы "Нью-Джэрсі"

Ягор Шаранговіч / nj.com

Ягор Шаранговіч набраў тры ачкі ў пераможным матчы "Нью-Джэрсі" з "Бафала" (6:3) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ. Беларускі хакеіст закінуў шайбу і зрабіў дзве выніковыя перадачы.

У 36 паядынках у складзе "Нью-Джэрсі" Шаранговіч закінуў 9 шайбаў і зрабіў 7 выніковых перадач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.