Шахцёра-страйкоўца Алега Кудзёлку павезлі ў псіханеўралагічны дыспансер

Шахцёра-страйкоўца Алега Кудзёлку павезлі ў псіханеўралагічны дыспансер

Шахцёра-страйкоўца Алега Кудзёлку павезлі на "хуткай" у псіханеўралагічны дыспансер. Пра гэта ён паведаміў жонцы па тэлефоне. 

"Паступіла інфармацыя ад жонкі Алега. Ён тэлефанаваў ёй і перадаў прыкладна наступнае: паднялі на паверхню, загрузілі ў хуткую і ў суправаджэнні машыны з невядомымі асобамі вязуць у псіханеўралагічны дыспансер", — паведаміў страйкам "Беларуськалію" ў сваім Telegram-канале.

Саміх шахцёраў, якія прыйшлі да рудніка падтрымаць таварыша, усіх затрымліваюць.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 верасня горны майстар Алег Кудзёлка абвясціў страйк і адмовіўся падымацца на паверхню. Ён запатрабаваў адстаўкі гендырэктара "Беларуськалію", спынення ціску і пераследу страйкоўцаў і іх сем'яў. Таксама ён запатрабаваў спыніць беззаконне з боку сілавікоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі