Севярынец: Будзе свабода - павысіцца ўзровень рэлігійнасці і маральнасці

У Беларусі пражывае ад 21% да 27% рэлігійных людзей. Па гэтым паказчыку нашая краіна раўняецца з такімі дзяржавамі, як Літва, Чэхія, Азербайджан, Ганконг, Японія, Францыя і Манголія. Такія звесткі прыводзіць служба Gallup. Лідэр аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец кажа, што сама пастаноўка пытання сацыёлагамі, на яго погляд, сумнеўная. Бо ў адным апытанні аб'яднаныя хрысціянскія, мусульманскія, паганскія краіны. У выніку, самыя рэлігійнымі ў свеце аказаліся Егіпет і Шры-Ланка. Што ж да рэлігійнасці беларусаў, Cевярынец сказаў наступнае:  

"Па нашых звестках 10-15% беларусаў - гэта людзі, якія раз на тыдзень ходзяць у царкву, гэта ўцаркоўленыя хрысціяне. 50% беларусаў сцвярджаюць, што яны вернікі. Вось недзе паміж гэтымі дзвюма лічбамі і апынулася лічба Gallup. А патлумачыць яе можна вельмі проста. Гэта следства выкаранення рэлігіі, веры ў апошняе стагоддзе. Калі даць свабоду хрысціянскай царкве, перакананы, і ўзровень рэлігійнасці, маральнасці, нацыянальнай культуры будзе нашмат вышэйшы".

Нагадаем, паводле вынікаў апытання, з краінаў Еўрасаюза найбольшая колькасць атэістаў пражывае ў Эстоніі. А самыя рэлігійныя еўрапейцы жывуць у паўднёвай Італіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі і Грэцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі