"Серебряная Свадьба" выпусціла новы сінгл (слухаць)

"Серебряная Свадьба" завяршыла працу над праграмай "Музыка — всё!" і анансуе яе сінглам "В гараже у дяди Вити". Як распавяла Святлана Бень у інтэрв'ю сайту Экаідэя, падчас працы музыкі выкарыстоўвалі "рэальныя старыя рэчы, якія набылі зусім іншы спосаб ужывання ў якасці музычных інструментаў.

"Робім гэта падобна таму, як у Афрыцы малазабяспечаныя людзі робяць інструменты з каністраў, слоікаў і нейкага металалому. Мне здаецца, гэта выдатная ідэя, роўна як і любая ідэя другаснага выкарыстання рэчаў, якія адслужылі свой тэрмін. На адным з канцэртаў нам нават падарылі прас стогадовай даўніны, які мы таксама збіраемся выкарыстоўваць у канцэртнай праграме", — кажа Святлана.

Канцэртная прэзентацыя альбома "Музыка — всё!" запланаваная на 19 верасня ў мінскім Тэатры эстрады.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі