Сербія і Балгарыя адмовіліся ад удзелу ў сёлетнім “Еўрабачанні”

Пры гэтым і Сербія, і Балгарыя не выключаюць свайго ўдзелу ў “Еўрабачанні” ў будучыні.

Сербія ўпершыню ўзяла ўдзел у галоўным песенным конкурсе Еўропы ў 2007 годзе і адразу ж перамагла дзякуючы спявачцы Марыі Шарыфавіч.

Балгарыя дэбютавала на “Еўрабачанні” двума гадамі раней. Аднак вышэй пятага месца канкурсанты ад гэтай краіны не ўздымаліся.

Раней ад удзелу ў “Еўрабачанні” з-за цяжкай фінансавай сітуацыі адмовіліся Харватыя, Чэхія, Славакія, Кіпр і іншыя краіны.

Беларускі адборачны тур на “Еўрабачанне-2014” пройдзе 29 лістапада. Па яго выніках будуць абраныя 15 фіналістаў. Хто з беларускіх артыстаў паедзе ў Данію, будзе вырашана на пачатку наступнага года.

Паводле lenta.ru

Фота: www.alleurovision.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі