Сербія хоча закупіць у Расіі або Беларусі С-300

Сербія хоча закупіць у Расіі або Беларусі С-300

Сербія хацела б набыць зенітна-ракетныя комплексы С-300. Як паведамляе сербскі тэлеканал РТС, пра гэта заявіў новы прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч.

Пры гэтым Вучыч адзначыў, што Бялград абмяркоўвае магчымасць набыцця сістэм С-300 не толькі з Расіяй, але і з Беларуссю. На цяперашні момант аформленага пагаднення аб пастаўцы зенітна-ракетных сістэм з якой-небудзь з краін у Бялграда няма. “Па С-300 няма пагаднення. Я згадаў пра гэта на перамовах з прэзідэнтам Пуціным, і мы размаўлялі пра гэта. Размаўляў пра гэта і з прэзідэнтам Лукашэнкам”, — распавёў кіраўнік Сербіі.

Акрамя таго, Вучыч пракаментаваў чуткі аб пастаўках Расіяй комплексаў С-300 у Харватыю ў абыход эмбарга ААН у 90-я гады. Ён падкрэсліў, што пасля таго як расійскія ўлады афіцыйна абверглі гэтыя абвінавачванні, нагода для абмеркавання была вычарпаная. Акрамя таго, адзначыў Вучыч, комплексы С-300 — “не іголка, каб іх можна было схаваць”, перадае ТАСС.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі