У падарункавыя камплекты для сем'яў чачэнцаў, якія загінулі ў вайне супраць Украіны, уваходзяць беларускія тэлевізары "Віцязь", заўважыла "Наша Ніва".
Фотаздымкі з тэлевізарамі беларускай вытворчасці можна пабачыць у інстаграме ініцыятывы "Дары дабро". Ёй апякуецца дачка Рамзана Кадырава Айшат.

