Сем дэсантнікаў падарваліся на фугасе ў Луганскай вобласці

У ноч на 7 лістапада баевікі абстралялі блокпасты, апорныя і назіральныя пункты сіл АТА ў раёне населеных пунктаў Маёрск, Дэбальцава і Папасная. На Луганшчыне, каля вёскі Сакольнікі, падчас пошукава-ўдарных дзеянняў сем дэсантнікаў падарваліся на фугасе.

Як інфармуе УНІАН са спасылкай на штаб АТА, усім параненым аказалі медычную дапамогу.

Таксама ўкраінскія вайскоўцы паведамляюць, што ўначы баевікі двойчы абстралялі з РСЗА БМ-21 "Град" падраздзяленні сіл АТА каля населенага пункта Крымскае.

Становішча ў раёне Данецкага аэрапорта застаецца напружаным. Сам ён знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі