Сельскія бальніцы зачыняюць і прапануюць ехаць лячыцца за 50 км
У Беларусі зачыняюцца лякарні, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням. Аб гэтым паведаміла намесніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан 2 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. "Кожны чалавек мае права на аказанне высокакваліфікаванай дапамогі, якую павінна яму забяспечыць дзяржава. Нашы людзі заслугоўваюць лячэння на сучасным узроўні", -- адзначыла В.Качан.
Па яе словах, пастановы аб закрыцці медустаноў выносяцца ў выпадку, калі ўмовы знаходжання і магчымасці лячэння там не адпавядаюць патрабаванням. "Мы сёння не можам лячыць людзей у будынках, дзе няма каналізацыі, вадаправоду, элементарных умоў для пражывання і лячэння хворых. Такое дагэтуль сустракаецца", - сказала Валянціна Качан.
Для сістэмы медабслугоўвання лепш, калі лякарняў будзе менш, але лячэнне там будзе забяспечана на сучасным узроўні, лічыць намміністра. У якасці прыкладу яна прывяла закрыццё інфекцыйнага аддзялення ў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай лякарні (Віцебская вобласць). Умовы, у якіх працавала аддзяленне, "фактычна з'яўляліся крыніцай дадатковых рызык распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў". Інфекцыйнае аддзяленне перанесена ў Глыбокае (50 км ад Шаркаўшчыны).
БелаПАН