Сектанты, якія не дачакаліся канца свету, праламілі чэрап свайму лідэру

Сектанты, якія выйшлі на паверхню з зямлянкі ў Пензенскай вобласці Расіі, праламілі чэрап свайму лідэру Пятру Кузняцову.
З адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў лякарню. Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў віцэ-губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка. Нагадаем, у мінулую пятніцу з зямлянкі добраахвотна выйшлі сем сектантак.

У аўторак зямлянку пакінулі яшчэ 14 чалавек, пасля таго, як раніцай абрынуліся дзве келлі. Сёння ранкам на паверхню выйшла грамадзянка Беларусі і двое яе дачок, адной з якіх 1 год і 8 месяцаў, а другой 15 гадоў. На дадзены момант пад зямлёй застаюцца яшчэ 11 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі