СБУ абнародавала прызнанні карэктавальніка агню па Марыупалі (відэа)

Служба бяспекі Украіны апублікавала на Youtube відэакадры допыту Валерыя Кірсанава. 39-гадовы жыхар Марыупаля расказвае, як ён карэктаваў артылерыйскі абстрэл Марыупаля.

Па словах Кірсанава, ён да канца мінулага года працаваў у мясцовай ДАІ. Сярод яго знаёмых быў адзін з кіраўнікоў так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Той пазнаёміў яго з вайскоўцам па мянушцы "Попел". Кірсанаў упэўнены, што гэта афіцэр расійскага войска, які камандуе артылерыйскім дывізіёнам.

Кірсанаў кажа, што ён ведаў, дзе вакол Марыупаля стаяць блокпосты ўкраінскага войска. Ён знаходзіў праз мапы Google каардынаты гэтых блокпостаў і перадаваў іх праз мабільнік "Попелу". Потым Кірсанаў ездзіў на месца абстрэлу, каб паведамляць пра вынікі абстрэлу.

Парашэнка: Заўтра абнародуем доказ абстрэлу Марыупаля баевікамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі