Сазановіч: аб’ядноўвацца вакол каштоўнасцяў — мая нацыянальная ідэя

Сазановіч: аб’ядноўвацца вакол каштоўнасцяў — мая нацыянальная ідэя

18 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, экс-прадстаўніца Праграмы развіцця праграмы ААН у Беларусі, спецыялістка па пенсійнай і бюджэтнай рэформе Ірына Сазановіч.


Прыкмета сапраўды моцнай дзяржавы — нязменнасць яе інстытутаў. Калі не даводзіцца кожны раз, калі ўлада ў краіне мяняецца, гэтыя інстытуты перабудоўваць ці ўвогуле адраджаць. І найперш гэта датычыцца інстытута права, які сённяшні беларускі рэжым фактычна знішчыў, перакананая Ірына Сазановіч. 


Пра тое, якія каштоўнасці мусяць аб'яднаць беларусаў, ці магчыма пабудаваць такія дзяржаўныя інстытуты, каб іх ніякая ўлада не магла знішчыць, і якую ролю ў гэтым будаўніцтве павінны мець нацыянальныя складнікі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сазановіч. 

Чытаць бясплатна кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі