Вы тут

Саюз перакладчыкаў Літвы аб'явіў Год беларускай літаратуры

Памяць пра вялікага гуманіста і беларускага першадрукара / twitter.com/MaciejRuczaj

Саюз перакладчыкаў Літвы аб'явіў 2022-гі Годам беларускай літаратуры. Падштурхнулі яго на такі крок і 500-я ўгодкі пачатку кнігадрукавання ў ВКЛ (а выдаў у Вільні першую кнігу беларускі першадрукар Францыск Скарына) і "жаданне падтрымаць беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў у гэты цяжкі для Беларусі час". Літоўцы хочуць таксама прыцягнуць увагу чытацкай супольнасці да беларускай літаратуры, "якая як бы апынулася на ўзбочыне за гэтыя тры дзесяцігоддзі незалежнасці".

25 сакавіка на Дзень Волі ў Вільні пройдзе вечарына паэзіі і музыкі з удзелам літоўскіх і беларускіх паэтаў, перакладчыкаў, а таксама беларускіх студэнтаў з ЕГУ. Будзе падрыхтаваны нумар часопіса Metai, прысвечаны беларускай літаратуры. Запланаваная вечарына памяці ганаровага сябра Саюзу пісьменнікаў Літвы Алеся Разанава, сумесны семінар беларускіх і літоўскіх перакладчыкаў, а таксама выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.