Саюз беларускіх пісьменнікаў заснаваў кніжную серыю "Кнігарня пісьменніка"

Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП) заснаваў кніжна-выдавецкую серыю пад назовам "Кнігарня пісьменніка". Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня СБП Алесь Пашкевіч. Па словах Пашкевіча, рашэнне заснаваць такую серыю ўзнікла сёлета ў лютым. Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.

У серыі выйшла ўжо тры кнігі — кніга прозы вядомага паэта Уладзіміра Някляева "Цэнтр Еўропы", гісторыка-прыгодніцкі раман Кастуся Цвіркі "Ваўчыная выспа", і кніга эсэістыкі і публіцыстыкі Віктара Казько "Дзікае паляванне ліхалецця".

Рыхтуюцца да выхаду "Анталогія маладога беларускага жаночага аповядання" і гістарычны раман Вольгі Іпатавай "Знак вялікага магістра", які распавядае пра важныя падзеі беларускай дзяржаўнасці ў эпоху князя Вітаўта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі