Саюз беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-цэнтр і БАЖ падрыхтавалі заяву ў Мінкульт

Саюз беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-цэнтр і БАЖ падрыхтавалі заяву ў Мінкульт

Саюз беларускіх пісьменнікаў, беларускі ПЭН-цэнтр і БАЖ падрыхтавалі сумесную заяву ў Міністэрства культуры. Яна неўзабаве будзе апублікаваная.


"Мы звяртаем увагу на тое, што ёсць разыходжанні ў Кодэксе аб культуры і Пастанове №7 і звяртаемся з тым, каб нас уключылі ў спіс творчых арганізацый", ― распавядае старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.


Пасля таго, як пісьменнікам патэлефанавала Ірына Дрыга, і кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў даслала ў Мінкульт звесткі пра дзейнасць арганізацыі, ніякіх тэлефанаванняў, лістоў і навін ад міністэрства не паступала.


Нагадаем, усе згаданыя арганізацыі не ўвайшлі ў пералік творчых саюзаў, апублікаваны Мінкультам 17 лютага. Адпаведна, афіцыйна непрацаўладкаваныя сябры арганізацый, якія апрыёры лічыліся творчымі, аўтаматычна сталі "дармаедамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі