Саўндтрэк да фільма пра Джэксана ўзначаліў чарт Billboard

Саўндтрэк да дакументальнага фільма “Майкл Джэксан: "This Is It" стартаваў з першага месца ў часопісе Billboard. За тыдзень дыск прадаўся тыражом у 373 тысячы экземпляраў, што з’яўляецца пятым лепшым паказальнікам па ЗША ў 2009-м годзе. Альбомы Джэксана трапляюць на першы радок Billboard шосты раз. Упершыню, нагадаем, гэта адбылося ў 1983-м годзе з альбомам "Thriller".

Фільм "Michael Jackson: This is it" змантаваны са 100-гадзіннага відэа, знятага падчас падрыхтоўкі спевака да сваіх развітальных шоў у Лондане.


Фота: bestofmichaeljackson.jclondon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі