Саўмін забараніў прадаваць інфармацыйную прадукцыю без узроставай маркіроўкі

Саўмін забараніў прадаваць інфармацыйную прадукцыю без узроставай маркіроўкі

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2016 года №828 з 1 ліпеня 2017 года забараняецца продаж інфармацыйнай прадукцыі без узроставай маркіроўкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Саўміна.

Згодна з пастановай, прадукцыя сродкаў масавай інфармацыі, друкаваныя выданні, аўдыёвізуальныя творы, фанаграмы, гульні (у тым ліку гульні з электронным дысплэем), камп'ютэрныя гульні і праграмы на любых відах носьбітаў, а таксама прадукцыя ў выглядзе інфармацыі, якая распаўсюджваецца з дапамогай культурных мерапрыемстваў, павінна мець прысвоены ва ўстаноўленым парадку знак узроставай катэгорыі. Выключэнне ― выпадкі, калі іншыя заканадаўчыя акты вызвалаюць прадукцыю ад такога знака.

Таксама з 1 ліпеня 2017 года забараняецца прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў фільмы, якім прысвоены знак узроставай катэгорыі "16+" ці "18 +". Раней у аналагічнай пастанове была прапісаная забарона на продаж аўдыёвізуальных твораў з індэксамі "**" і "***".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі