Саўмін ухваліў праект дырэктывы аб развіцці прадпрымальніцтва

Беларускі ўрад ухваліў праект дырэктывы “Аб дадатковых захадах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стімуляванні дзелавой актыўнасці ў Беларусі”. Пра гэта паведамляе Sputnik.by са спаслыкай на старшыню Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра Карагіна.

Раней Міністэрства эканомікі абнародавала праект гэтага дакумента для грамадскага абмеркавання. Тэкст дакумента рыхтавалі сумесна прадпрымальнікі і чыноўнікі. І той жа час эксперты Даследчыцкага цэнтра Інстытута прадпрымальніцтва і менэджмента адзначалі, што дакумент носіць дэкларатыўны характар і не вельмі адрозніваецца ад дырэктывы №4, якая была прынятая ў канцы 2010 года.

На паседжанні ў Савеце міністраў праект дырэктывы ўхвалілі і менавіта ў фармулёўках, на якіх настойвалі лідары шэрагу прадпрымальніцкіх аб’яднанняў. Як адзначае Уладзімір Карагін, урад разглядае прыватны бізнес як адзін з драйвераў эканомікі на бліжэйшыя пяць гадоў. Адна з навацыяў дакумента — раздзяленне функцыяй дзяржавы як рэгулятара і як уласніка. Апроч таго, ёсць істотныя прапановы па малай прыватызацыі і нарошчванні базы ўласнасці малага бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі