Саўмін Беларусі атрымаў праект “дэкрэта аб дармаедах”

19 сакавіка стала вядома, што праект дэкрэта аб стымуляванні занятасці насельніцтва (ён больш вядомы як “дэкрэт аб дармаедах”) перадалі ва ўрад. Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька, Савет міністраў зоймецца ўзгадненнем дакумента "з іншымі органамі". І толькі пасля гэтага праект дэкрэта адправяць на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

Як інфармуе БЕЛТА, мэта новаўвядзення — змяніць сітуацыю, калі працаздольныя беларусы нідзе афіцыйна не працуюць, не плацяць падаткі, але маюць "ценявыя" прыбыткі. У дакуменце дакладна вызначана, хто будзе лічыцца "дармаедам". Да гэтай катэгорыі не будуць адносіцца інваліды, бацькі малых дзяцей.

Нагадаем, нядаўна намесніца прэм’ер-міністра Наталля Качанава заявіла, што дакумент “практычна ў стадыі завяршэння” і што яго ў бліжэйшы час перададуць кіраўніку дзяржавы. Аднак, верагодна, узнікла неабходнасць у яго дапрацоўцы і ўзгадненнях.

КС: Мэта “закона аб дармаедах” базуецца на канстытуцыйных палажэннях

Для дармаедаў і гультаёў у Беларусі могуць увесці збор — 3600000

Лукашэнка: 400 тысяч павінны быць ўцягнутыя ў працу імем рэвалюцыі

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі