Сашко Білы мог трапіць у правакацыйную спецаперацыю ФСБ (відэа)

Яшчэ ў 2012 гдзе палкоўнік ФСБ Аляксей Чэпік завербаваў грамадзяніна Украіны, прозвішча якога не называецца. Іх размовы адбываліся ў Skype і былі перахопленыя ўкраінскімі спецслужбамі. У студзені-лютым 2014-га агент атрымаў заданне ўстанавіць кантакт з актывістамі і кіраўніцтвам арганізацыі УНА-УНСО, а пры магчымасці нават уступіць у яе. Найлепшым варыянтам быў бы кантакт з украінскім нацыяналістам Аляксандрам Музычкам ("Сашко Білы").



Паводле плану ФСБ, яго агент мусіў дамовіцца пра пастаўку праз кантрабандны канал на мяжы агнястрэльнай зброі ў Расію. Расійскія спецслужбы кантралявалі б яе перавозку. Планавалася затрыманне, альбо і знішчэнне пастаўшчыкоў. У выніку, Украіна атрымала б ад Масквы прэтэнзіі ў справе нелегальнай пастаўкі зброі ў Расію. Аднак СБУ гэтую правакацыю сарвала.



Нагадаем, "Сашко Білы" быў забіты ў выніку спецаперацыі ўкраінскіх праваахоўнікаў у ноч на 25 сакавіка каля Роўна. Дагэтуль працуе парламенцкая камісія, якая расследуе абставіны яго гібелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі