Сарказі і Меркель носяць бел-чырвона-белыя бранзалеты “За свабоду” (фота)

11 траўня на сустрэчы ў Берліне прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель апранулі бел-чырвона-белыя бранзалеты з надпісам “За свабоду”. Такім чынам яны праявілі салідарнасць з Беларуссю.
Днём раней лідэры дзвюх краін сустрэліся з нямецкімі палітычнымі актывістамі і гасцямі з іншых краін, сярод якіх былі і прадстаўнікі беларускага Моладзевага хрысціянска-сацыяльнага саюза “Маладыя дэмакраты”.

Сарказі і Меркель выказалі надзею, што аднойчы Беларусь таксама будзе часткай аб'яднанай Еўропы, перадае БелаПАН.

У знак салідарнасці яны апранулі бел-чырвона-белыя бранзалеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі