"Самы крывавы дзень" для краіны: за суткі ў М'янме загінулі 38 чалавек

Родныя аплакваюць загінулага на пратэстах у М'янме / Reuters​
Родныя аплакваюць загінулага на пратэстах у М'янме / Reuters​

З моманту прыходу да ўлады вайскоўцаў у М'янме больш за 50 чалавек загінулі і каля паўтары тысячы былі затрыманыя, паведаміла Асацыяцыя дапамогі палітычным зняволеным у гэтай краіне.

Колькасць ахвяр рэзка вырасла ў сераду.  Асацыяцыя паведамляе пра 19 загінулых, ААН — пра 38, перадае ТАСС.

Спецпасланніца Генеральнага сакратара ААН па М'янме Крысцін Шранер-Бургенер назвала сераду "самым крывавым" днём для краіны з дня ваеннага перавароту. Пратэстоўцы і назіральнікі адзначаюць, што паліцыя ў апошнія дні стала дзейнічаць больш жорстка. Карэспандэнт Бі-бі-сі па Паўднёва-Усходняй Азіі паведамляе, што сярод загінулых і параненых у сераду ў гарадах Мандалай і Моніва шмат людзей з кулявымі раненнямі ў грудзі і галаву — гэта значыць, не выключана, што салдаты і паліцыя стралялі на паражэнне. 

У спісах параненых у сераду каля 100 чалавек.

Арцыбіскуп горада Янгон кардынал Чарльз Маунг Бо параўнаў тое, што адбываецца ў яго краіне, з падаўленнем студэнцкіх пратэстаў у Пекіне ў 1989 годзе

"Буйныя гарады краіны падобныя да плошчы Цяньаньмэнь", — напісаў ён у Twitter.

Назіральнікі мяркуюць, што паліцыя ў М'янме стала больш агрэсіўнай пасля сустрэчы Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). Саміт прайшоў у аўторак. Вядома, што міністры замежных спраў АСЕАН аднагалосна заклікалі ваенны ўрад М'янмы спыніць стральбу па пратэстоўцах.

Ваенны пераварот адбыўся у М'янме крыху больш за месяц таму. Уладу захапілі вайскоўцы — яны арыштавалі прэзідэнта краіны і кіраўніцу ўрада. Іх абвінавацілі ў "махінацыі" на лістападаўскіх выбарах. Новая ўлада абвясціла ў краіне надзвычайнае становішча на год. Але праз некалькі дзён у краіне пачаліся пратэсты, якія працягваюцца да гэтага часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі