У М'янме адбыўся вайсковы пераварот

У М'янме адбыўся вайсковы пераварот

У М'янме адбыўся пераварот, уладу захапілі вайскоўцы. Яны арыштавалі прэзідэнта Він М'іна і кіраўніцу ўраду, лаўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы, перадае РБК. Іх вінавацяць у "махінацыях" на лістападаўскіх выбарах.

Затрыманыя таксама кіраўнікі кіруючай партыі "Нацыянальная ліга за дэмакратыю".

У краіне абвясцілі надзвычайнае становішча на адзін год. Інтэрнэт і тэлефонная сувязь у сталіцы Мʼянмы адключаныя. З усіх тэлеканалаў працуе толькі той, што належыць вайскоўцам.

Часовым кіраўніком краіны прызначаны віцэ-прэзідэнт М'інт Шве. Аднак усю фактычную ўладу атрымаў галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны генерал Мін Аунг Хлайн. Вайскоўцы абвясцілі, што правядуць новыя выбары ўрада. 

На лістападаўскіх выбарах "Нацыянальная ліга за дэмакратыю" атрымала 396 з 476 месцаў у парламенце. Партыя, якую падтрымліваюць вайскоўцы, атрымала толькі 33 месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі