Самсонаў на Суперкубку Еўропы на настольным тэнісе атрымаў 25 тысяч долараў

Беларус Уладзімір Самсонаў стаў другім на Суперкубку Еўропы на настольным тэнісе, які прайшоў у расійскай Казані. У паўфінале Самсонаў перамог датчаніна Міхаэля Мейза – 4:3, а ў фінале саступіў немцу Ціма Болю – 0:4.  Адзначым, што гэта ўжо другое паражэнне Самсонава ад лідэра еўрапейскага рэйтынгу. На мінулым тыдні Боль спыніў нашага спартоўца ў чвэрцьфінале Кубка свету ў Іспаніі – 4:1.   

Пераможца Суперкубка Еўропы атрымаў 50 тысяч долараў прызавых, а Уладзімір Самсонаў - 25 тысяч долараў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі