Самсонаў — чвэрцьфіналіст алімпійскага турніру па настольным тэнісе

Самсонаў — чвэрцьфіналіст алімпійскага турніру па настольным тэнісе

На алімпійскім турніры па настольным тэнісе беларус Уладзімір Самсонаў у 1/8 фіналу перамог брытанца Пола Дрынкхала — 4:2 (11:9, 11:6, 11:8, 15:17, 7:11, 11:8). Такім чынам, наш суайчыннік выйшаў у чвэрцьфінал спаборніцтваў.

Першыя тры геймы Самсонаў выйграў. А вось чацвёртая партыя, у якой беларус спярша вёў з лікам 10:5, засталася ўрэшце за брытанцам. У шостай партыі Дрынкхал таксама ўзяў інцыятыву, але Самсонаў усё ж здолеў выйграць матч.  

У сераду, 9 жніўня, Самсонаў будзе змагацца за выхад у паўфінал з прадстаўніком Нямеччыны Дзмітрыем Аўчаровым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі