"Салодкае жыццё" дабярэцца і да Гродзенскага "Парламенту"

У канцэртным графіку "Океана Ельзи" па гарадах Беларусі з’явіліся змяненні Замест выступу ў Бабруйску музыканты зладзяць канцэрт у гродзенскім клубе "Парламент". А пасля выступу ў Віцебскім клубе "ЭНЕРГИЯ" гурт адправіцца на трохдзённыя вакацыі.
Такім чынам, лічаць фанаты Святаслава Вакарчука, вядомы музыкант адсвяткуе свой Дзень нараджэння.
Еўрарадыё працягне сачыць за падрыхтоўкай да канцэртнага туру "Океана Ельзи" па гарадах Беларусі. Зараз гастрольны графік гурта выглядае наступным чынам:

11.05 Гродна (клуб "Парламент")
12.05 Мінск (Палац спорту)
13.05 Віцебск (Клуб "ЭНЕРГИЯ")
17.05 Брэст (Лядовы палац)
18.05 Баранавічы (Лядовы палац)
19.05 Гомель (Лядовы палац)

Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы. Больш падрабязная інфармацыя ў нашай рубрыцы "Афіша".

Увага! Еўрарадыё разыграе квіткі на канцэрт "Океан Ельзи"! Сачыце за навінамі шоў-бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі