Салдат, які вясной уцёк з палігона з аўтаматам, асуджаны на 7 гадоў калоніі

Салдат, які вясной уцёк з палігона з аўтаматам, асуджаны на 7 гадоў калоніі

Салдат тэрміновай службы Аляксандр Караткевіч, які вясной ўцёк з палігона, асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне днямі прыняў суд Глыбоцкага раёна. Як паведамляе court.gov.by, салдата прызналі вінаватым у самавольным пакіданні месца службы, у "неправамерным завалоданні транспартным сродкам", у крадзяжы агнястрэльнай зброі, у яе незаконным захоўванні, перавозцы і нашэнні, у супраціве супрацоўнікам міліцыі (падчас пагоні грузавік пашкодзіў "аўтамабіль аператыўнага прызначэння").

Пра ўцёкі вайскоўца стала вядома ў пачатку красавіка. Ён служыў у Віцебску, а пакінуў тэрыторыю палігона "Брэсцкі". З'ехаў на грузавіку. Быў абвешчаны план "Перахоп". Спачатку ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці знайшлі аўтамабіль, а пасля і салдата (дапамаглі мясцовыя жыхары). Да здарэння Караткевіч заўваг па службе не меў і характарызаваўся станоўча.

Сваю віну Аляксандр Караткевіч прызнаў часткова. Адразу пасля ўцёкаў з'явілася версія, што ён уцёк да дзяўчыны. У матэрыялах суда паведамляецца, што ён збіраўся наведаць маці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі