Сафар'ян быў у распранальні зборнай Беларусі ў перапынку матчу з Люксембургам

Сафар'ян быў у распранальні зборнай Беларусі ў перапынку матчу з Люксембургам

Першы намеснік старшыні федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян у перапынку матчу Беларусі з Люксембургам знаходзіўся ў распранальні зборнай. Пра гэта ў інтэрв'ю спартоваму сайту by.tribuna.com распавёў былы брамнік футбольнай зборнай Генадзь Туміловіч

"Вось чым займаецца федэрацыя? З усіх брыфінгаў, якія ладзіць намеснік старшыні АБФФ, можна нешта даведацца? З таго набору слоў запамінаецца, што кагосьці кормяць, а гэтага — не кормяць, тады не падпускалі да каманды, а цяпер пускаюць. А пры цяперашнім трэнеры зборнай ужо, б..., і кормяць, і падпускаюць, і пускаюць у распранальню. Чалавек распавядае футбалістам, як і каму гуляць", — абурыўся Туміловіч. 

"Што яшчэ можна казаць, калі нас абыгрывае другі склад Люксембурга, а намеснік старшыні федэрацыі ў перапынку распавядае пра тое, як трэба гуляць", — дадаў ён. 

Словы Туміловіча журналістам сайта пацвердзілі некалькі іншых крыніцаў.

Нагадаем, матч кваліфікацыі чэмпіянату свету-2018 скончыўся з лікам 1:0 на карысць Люксембурга.

Дарэчы, Сафар'ян раней некалькі разоў быў заўважаны на лаўцы запасных жаночай зборнай Беларусі, а таксама рэгулярна ўдзельнічаў у трэніроўках каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі