Вы тут

СААЗ: за два месяцы палова Еўропы можа заразіцца омікронам

Штам омікрон можа заразіць палову Еўропы за два месяцы / pixabay.com

У бліжэйшыя паўтара-два месяцы больш за палову насельніцтва Еўропы заразіцца новым омікрон-штамам каранавіруснай інфекцыі. Такі прагноз агучыў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, перадае РБК.

Спецыяліст спаслаўся на звесткі Амерыканскага інстытута паказчыкаў здароўя. 

Клюге падкрэсліў, што даныя, сабраныя за апошнія тыдні, пацвярджаюць, што омікрон валодае высокай трансмісіўнасцю (гэта значыць, лёгка перадаецца). Мутацыі гэтага штама дазваляюць яму заразіць нават тых, хто ўжо быў раней інфікаваны або вакцынаваны.

Каб знізіць рызыку заражэння, Клюге нагадаў насіць маскі (альбо рэспіратары), рабіць прышчэпкі, трымаць сацыяльную дыстанцыю і пазбягаць збораў людзей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.