Рымашэўскі заклікаў спыніць перабудову навагрудскай Барысаглебскай царквы
Прэтэндэнт на ўдзел ў прэзідэнцкіх выбарах Віталь Рымашэўскі ў сваёй заяве заклікаў перагледзець рашэнне аб перабудове навагрудскай Барысаглебскай царквы і аднавіць гістарычны выгляд гэтага помніка архітэктуры міжнароднага значэння XVI— XIX стагоддзяў.
У інтэрв'ю БелаПАН Рымашэўскі паведаміў, што на мінулым тыдні на храме пачалі ўсталёўваць пазалочаныя купалы, што суправаджаецца дэмантажам шатровых завяршэнняў вежаў царквы. Паводле яго слоў, работы па перабудове помніка, якія пачаліся ў чэрвені, не былі ўзгоднены з Міністэрствам культуры.
На яго думку, перабудова царквы наносіць шкоду не толькі архітэктурнай спадчыне краіны, але і рэпутацыі праваслаўнай царквы.
Рымашэўскі збіраецца падняць пытанне перабудовы царквы падчас перадвыбарчай паездкі ў Навагрудак у канцы лістапада.