Рыхтуецца міжнародная канферэнцыя пра злачынствы камунізму ў Беларусі

У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя «Камунізм — на міжнародны трыбунал».
З такой ініцыятывай выступіў грамадскі аргкамітэт па ўшанаванню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Мерапрыемства запланаванае на 16 чэрвеня. Сваю згоду на ўдзел у ёй далі каля 10 вядомых беларускіх гісторыкаў, а таксама даследчыкі з Польшчы. Напярэдадні канферэнцыі ў свет мусяць выйсці два тамы даследаванняў і ўспамінаў пад назвай «Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі». А на 20 траўня запланаванае адкрыццё на Вялейшчыне памятных знакаў на месцах масавых расстрэлаў ахвяраў сталінізму.

www.belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі