Рускі добраахвотніцкі корпус зноў апублікаваў відэа з Белгарадскай вобласці

Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса / кадр з відэа
Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса / кадр з відэа

Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса апублікавалі ў сваіх сацсетках чарговае відэа з Белгарадскай вобласці. "Мы зноў на радзіме", — кажуць яны.

Гэтым разам байцы РДК стаяць на фоне "Пошты Расіі" ў сяле Глотава. Кароткі відэаролік яны завяршаюць фразай: "Чакайце нас і ў вашым населеным пункце".

Як распавядала Еўрарадыё, 22 траўня рускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны (Рускі добраахвотніцкі корпус і Легіён "Свабода Расіі"), пры падтрымцы бронетэхнікі і танкаў перайшлі мяжу і прайшлі каля 8 кіламетраў, занялі некалькі населеных пунктаў Белгарадскай вобласці РФ. На наступны дзень яны вярнуліся ва Украіну. Падчас рэйду, па іх словах, два чалавекі загінулі і дзесяць былі параненыя. Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў пра 70 знішчаных "дыверсантаў", але нічым не пацвердзіў названую лічбу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі