Румынія збіраецца адсудзіць ва Ўкраіны "савецкі падарунак" - востраў Змяіны

Румынія падала ў Міжнародны суд у Гаазе заяву супраць Украіны. Слуханні справы наконт украінска-румынскай тэрытарыяльнай спрэчкі пачаліся ў аўторак. Падставай для суда стаў востраў Змяіны. На першым пасяджэнні слова было дадзена румынскаму боку. Прадстаўнік Румыніі заявіў, што Ўкраіна хоча пашырыць свае межы ў Чорным моры насуперак міжнародным нормам.

Як паведамляе podrobnosti.com.ua, афіцыйны Бухарэст лічыць, што Кіеў выкарыстоўвае востраў Змяіны, незаконна адабраны ў Румыніі Савецкім Саюзам. Гэтая выспа размяшчаецца толькі ў некалькіх кіламетрах ад сухапутнай румынскай тэрыторыі.

Пазіцыю Ўкраіны Гаагскі суд заслухае да пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі