Вы тут

Румас вывучыць прапанову зрабіць 31 снежня выходным днём

Сяргей Румас / Еўрарадыё

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць петыцыю, якая заклікае зрабіць 31 снежня выходным днём, піша TUT.by.

Сёлета 31 снежня (аўторак) — звычайны працоўны дзень, а 1-2 студзеня прызначаныя выходнымі. Як распавядала Еўрарадыё, у інтэрнэце з'явілася петыцыя, якая заклікае зрабіць выходным днём і 31 снежня.

Румас паабяцаў паглядзець гэты зварот і прызнаўся, што ўрад хацеў зрабіць пастаянным выходным 2 студзеня: "Урад бы хацеў 2 студзеня зрабіць выходным, але падтрымана не было. А пра 31-га ніхто не казаў".

Пры гэтым кіраўнік урада адзначыў, што не разумее, чаму такая ўвага надаецца апошняму дню года: "Мне трэба глыбей паглыбіцца ў пытанне. Не разумею, чаму 31 снежня, вось пра 2-га больш разумею: аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытанне".

Нагадаем, што ў навагодні тыдзень 1 і 2 студзеня (серада і чацвер) будуць выходнымі, а 3 і 4 студзеня (пятніца і субота) — працоўнымі. 

Апошні раз 31 снежня было працоўным днём у Беларусі ў 2015 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.