Рост ВУП у 4-м квартале шмат у чым забяспечылі БелАЭС, IT і сфера паслуг — ЕАБР

У цэлым рост ВУП Беларусі па выніках 2021-га склаў 2,3% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У цэлым рост ВУП Беларусі па выніках 2021-га склаў 2,3% / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Рост ВУП у 4-м квартале 2021 года шмат у чым забяспечылі энергетыка, IT і сфера паслуг, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Энергетыка — на фоне запуску БелАЭС — забяспечыла рост эканомікі ў 0,5 п. п (для параўнання кварталам раней гэты паказчык быў усяго 0,15 п.п.).

"Па 0,6 п.п. росту забяспечылі ІТ-сектар і іншыя галіны сферы паслуг", адзначылі ў ЕАБР. Гэта крыху менш, чым у трэцім квартале — 0,75 і 0,7 п.п. адпаведна. Невялікі ўклад у прырост ВУП забяспечыла і апрацоўчая прамысловасць. А вось будаўніцтва прыкметна абмяжоўвала рост эканомікі. Па выніках квартала ўклад гэтай галіны ацэньваўся ў мінус 0,7 п. п.

У цэлым ВУП Беларусі ў IV квартале павялічыўся на 1-1,2% год да года, прырост па выніках 2021-га склаў 2,3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі