Расійскія памежнікі выявілі канал кантрабанды беларускага сыру

Расійскія памежнікі выявілі канал кантрабанды беларускага сыру

Канал незаконнай пастаўкі беларускага сыру выявіла памежная служба ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці разам са смаленскімі мытнікамі. Паводле інфармацыі Россельгаснагляду, 12 сакавіка непадалёк ад беларуска-расійскай мяжы спынілі вялікагрузную тэнтаваную фуру, за рулём якой быў грамадзянін Беларусі.

Падчас дагляду высветлілася, што не прызначаны для перавозкі харчовых прадуктаў аўтамабіль разам з газіраванай вадой перавозіў 8 тон сыру вытворчасці Капыльскага філіялу “Слуцкага сыраробнага камбіната”. Дакументаў на сыр не было, таму яго канфіскавалі. Прадукт будзе ўтылізаваны, перадае БелаПАН.

Спецыялісты Россельгаснагляду адзначаюць, што гэта не першы выпадак на гэтым участку мяжы, калі пад выглядам іншых тавараў з Беларусі правозяць жывёлагадоўчую прадукцыю.

З сакавіка гэтага года расійскі бок забараніў пастаўкі малочнай прадукцыі з усіх філіялаў Слуцкага сыраробнага заводу, бо ў яго прадукцыі выявілі павышаную долю кансервантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі